ГУВД Минского Горисполкома
www.guvd.gov.by
Телефон доверия: 229-40-01
 
Опрос
Нужен ли проект "Перехват"?
ГУВД / новости

Новости / 10.02.2015

ГУУС: мова - фактар умацавання дзяржаўнасці

У актавай зале ўпраўлення сталічнай ДАІ прайшоў чарговы занятак па ідэалагічнай падрыхтоўцы для супрацоўнікаў апарата ГУУС Мінгарвыканкама. Выступіць перад праваахоўнікамі з лекцыяй на тэму «Беларуская мова як фактар ​​умацавання нацыянальна-дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь» быў запрошаны доктар філалагічных навук, прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі Навук, член беларускага Саюза пісьменнікаў Іван Васільевіча Саверчанка.

– Для кожнага народа мова – гэта спосаб самаідэнтыфікацыі, – адзначыў ва ўступным слове намеснік начальніка ГУУС Сяргей Мацко. – Гэта захавальнік інфармацыі пра гісторыю, культуру, продкаў, традыцыі. І наша мова – гэта, без сумненняў, наша спадчына. Давайце будзем яе берагчы і памнажаць.

У сваім выступе Іван Саверчанка расказаў не толькі пра вытокі беларускай мовы, але і яе ролю ў справе станаўлення нашай дзяржаўнасці.

Была таксама цікава даведацца, што прафесар Саверчанка з'яўляецца аўтарам кніг па гісторыі і літаратуры. Адну з іх, дзе сабраны гістарычныя эсэ пра легендарных асоб нашай краіны, аўтар цікава прэзентаваў на сустрэчы. У сваю чаргу, намеснік начальніка ГУУС Сяргей Мацко ўручыў госцю падзячны ліст ад кіраўніцтва сталічнай міліцыі.

У рамках занятка па ідэалагічнай падрыхтоўцы напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў быў адзначаны шэраг супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Афганістане. Ад кіраўніцтва сталічнай міліцыі удзельнікам тых падзей яшчэ раз былі выказаны словы падзякі і глыбокай павагі, а таксама ўручаны грашовыя прэміі.

–Воіны-афганцы – гэта тая кагорта нашых калег, якія, як ніхто іншы, разумеюць, як выконваць пастаўленыя задачы, – падкрэсліў Сяргей Мацко. – Гэтыя людзі і сёння служаць з павышанай ступенню адказнасці, у гэтым мы павінны браць з іх прыклад. 

Таксама нагрудныя знакі ГУУС Мінгарвыканкама атрымалі праваахоўнікі, якія дамагліся высокіх вынікаў у службовай дзейнасці.

Завяршылася мерапрыемства музычнай праграмай. Перад прысутнымі выступілі салісты двух аркестраў – ГУУС і ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

2016   2015   2014   2013   2012   2011   2010   2009   2008   2007